2018 год

Буквар: радавод кнігі (да 400-годдзя беларускага буквара)

03.09.2018

 

Трэцяга верасня ў нашай школе да Дня беларускага пісьменства і друку прайшло свята “Буквар: радавод кнігі (да 400-годдзя беларускага буквара)”. Вучні 8-га класа, настаўнік беларускай мовы і літаратуры Згера Таццяна Уладзіміраўна і бібліятэкар Ляшкевіч Святлана Мікалаеўна расказалі вучням 5-7 класаў пра гісторыю стварэння і змены беларускага буквара. Дэманстравалася мультымедыйная прэзентацыя “Беларускі буквар: 400 гадоў гісторыі”, відэаролік “Куцяінская лаўра і першы беларускі буквар”. Цікава прайшла гутарка з вучнямі пра буквар у іх жыцці і жыцці іх сем’яў. Дзеці даведаліся пра сучаныя электронныя і музычныя буквары,  пра Маскоўскі музей “Чароўны буквар”.

 

свернуть