Адбылася конкурсная праграма "Мову родную вучыся шанаваць, цаніць, любіць"
24.02.2024Адказная бібліятэкар Ляшкевіч С.М.
Удзельнікам мерапрыемства было прапанавана акунуцца ў чароўны свет роднай мовы, пагаварыць, паслухаць, як яна гучыць, паўдзельнічаць у конкурснай праграме. Спачатку ўдзельнікі пазнаеміліся з цікавай інфармацыяй па гісторыі беларускай мовы і літаратуры. Вучні актыўна ўдзельнічалі у разнастайных выпрабаваннях, інтэрактыўных практыкаваннях, разгадвалі загадкі і анаграмы, рэбусы і шарады.