белорусский язык и литература

Сёлета восеньскія канікулы ў нашай школе былі прысвечаны 140-гадоваму юбілею народнага паэта Беларусі Якуба Коласа

Няпоуны сказ

Рэферат На тэму “Арганізацыя пазакласнай працы з улікам бюджэту часу сучаснага школьніка”

Пархац Таццяна Віктараўна, Настаўнік беларускай мовы літаратуры
развернуть

 

Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Сярэдняя школа в. Тамашоўка” Брэсцкага раёна

 

 

 

 

 

 

Рэферат

На тэму “Арганізацыя пазакласнай працы з улікам бюджэту часу сучаснага школьніка”

 

 

 

 

 

 

 

Пархац Таццяна Віктараўна,

Настаўнік беларускай мовы  літаратуры

                                                               +375 (029) 206 61 80 МТС

Уводзіны

Вывучэнне беларускай мовы і літаратуры не можа абмежавацца запатрабаваннямі асобы ў лінгвістычных ведах, знаёмствам вучняў з моўнымі адзінкамі і законамі, літаратурнымі тэрмінамі. Абавязак устаноў агульнай сярэдняй адукацыі – навучыць вучняў карыстацца беларускім словам, дапамагчы ім авалодаць маўленчай этыкай і культурай. Вучням трэба даць такую лінгвістычную  адукацыю, якая дапаможа ім не толькі граматычна правільна ствараць і афармляць свае вусныя і пісьмовыя паведамленні, але выбіраць з багатага арсенала выяўленчых моўных сродкаў самыя трапныя, дасканалыя і пераканальныя. Інакш кажучы вучэбная праграмма арыентуе на неабходнасць фарміравання ў вучняў высокай маўленчай культуры. У сувязі з гэтым неабходна штодзённа ўдасканальваць маўленчую практыку вучняў, якая наладжваецца ў пазакласнай працы.

1. Пазакласная праца па беларускай мове  і літаратуры як неад’емная частка вучэбна-выхаваўчага працэсу.

Пазакласная праца па беларускай мове  і літаратуры з’яўляецца неад’емнай часткай вучэбна-выхаваўчага працэсу і ўяўляе сабой абавязковы элемент добра арганізаванай працы школы. У метадычнай літаратуры пазакласная праца  разглядаецца як дадатковы сродак фарміравання ў вучняў цікавасці да прадмета, пашырэння і паглыблення ведаў, што набылі вучні на ўроках беларускай мовы. І хоць канчатковая мэта ўрокаў і пазакласных заняткаў супадаюць, пазакласная работа мае свае, важ ныя для навучання і выхавання мэты і задачы. Яна павінна садзейнічаць не толькі развіццю ў вучняў цікавасці да роднай мовы, але і выхаванню ў іх беражлівых адносін да слова, да багаццяў мовы , імкнення не толькі авалодаць гэтымі багаццямі, але зберагчы і ўзбагаціць духоўны скарб беларускага народа.

  Для кожнага  настаўніка заўсёды актуальным застаецца пытанне, як павысіць матывацыю пазнаваўчай дзейнасці, як выклікаць цікавасць да свайго прадмета, як пашырыць аўдыторыю  сваіх вучняў. Для вырашэння гэтых  пытанняў неабходна  наладзіць  сумесную дзейнасць настаўніка і вучняў. Адназначна  пазакласная праца  і праца  па прадмету цесна звязана з урокам, але яна, тым не менш, увесь час імкнецца да некаторай самастойнасці: да пашырэння і паглыблення ведаў вучняў па прадмету, да пошуку форм, якія найбольш адэкватна адлюстроўваюць спецыфіку заняткаў па інтарэсах. Аднак пры гэтым пазакласную працу па прадмету нельга атаясамліваць з асобным відам работы школы па выкананні ёю навучальна-выхаваўчых задач, вядомых у школьнай практыцы пад назвай “дадатковых заняткаў” ці “стымулюючых і падтрымліваючых заняткаў”, што арганізуюцца для аказання дапамогі вучням, якія па той ці іншай прычыне не засвоілі праграмны матэрыял і павінны ліквідаваць прабелы ў ведах.

   У аснове пазакласных заняткаў ляжыць самадзейнасць вучняў. Таму тут ярчэй выяўляюцца асоба школьніка, яго інтарэсы, схільнасці, яго ўнутраны свет, маральныя і эстэтычныя ідэалы. На занятках гуртка, на экскурсіі ці ў паходзе, пры падрыхтоўцы вечарыны, канферэнцыі, дыспуту ствараюцца новыя своеасаблівыя калектывы, якія аб'ядноўваюць вучняў розных класаў адной ці некалькіх паралеляў на аснове агульных інтарэсаў. Настаўнік можа больш плённа ўплываць на выхаванца як сваёй асобай, так і мастацкім словам. Мэтанакіраванае выкарыстанне літаратуры для выхавання запраграміраваных  якасцей  асобы на пазакласных занятках адбываецца пры спрыяльных умовах.

  Відавочна,  пазакласнай працай па прадмету павінны быць ахоплены   ўсе вучні, якія зацікавілісь дадзеным прадметам. Пазакласная праца дазваляе вучням працаваць з нашмат больш шырокім, чым на ўроку, колам лінгвістычных з’яў, становіцца вытокам шматлікіх мастацкіх практыкаванняў. Рухаючай сілай пазакласнай і пазашкольнай дзейнасці выступае цікавасць. Калі работа на ўроку, рэгламентаваная адзінай і абавязковай для ўсіх праграмай, накіравана на фарміраванне сістэмы ведаў, уменняў і навыкаў, то пазакласная праца імпануе школьніку добраахвотнасцю ўдзелу, свабодай індывідуальнага выбару лінгвістычнага матэрыялу, формаў зносін з мастацтвам слова, спосабаў творчага самавыражэння – магчымасцю рабіць тое, што хочаш і можаш: паспрабаваць сябе ў ролі карэспандэнта, аратара, навукоўца, экскурсавода і інш. Многія вучні з задавальненнем наведваюць пазакласныя мерапрыемствы па прадмету, таму што падтрымліваюць зносіны, у тым ліку і з настаўнікамі, у нестандартных абставінах, не атрымоўваюць адзнакаў, іншыя, чым на ўроку, віды дзейнасці. Калі настаўнік  любіць свой   прадмет, то і вучань пранікаецца тым жа.

  Асноўным накірункам пазакласнай працы з’яўляецца практычнае выкарыстанне ведаў, набытых на ўроках мовы і літаратуры, факультатыўных занятках, у новай сітуацыі ў парадку як нарастання складанасці і цяжкасці на кожным новым этапе навучання, так і захавання прынцыпу пераемнасці.

Нягледзячы на тое, што канчатковая мэта ўрокаў і пазакласных мерапрыемстваў па беларускай мове і літаратуры – падрыхтаваць граматных у шырокім сэнсе гэтага слова вучняў – супадаюць, пазакласная  праца па беларускай мове і літаратуры  ставіць свае, важныя для навучання і выхавання мэты:

  • падтрымліваць цікавасць да мовы і літаратуры як да вучэбных прадметаў і як да духоўнага здабытку народа;
  • фарміраваць нацыянальна-свядомую асобу, як менталітэт;
  • развіваць моўную культуру, пашыраць агульны, лінгвістычны і літаратурны кругагляд вучняў.

Пазакласная  праца па беларускай мове і літаратуры мае свае задачы:

  • паглыбіць  і дапоўніць  веды набытыя на ўроках;
  • навучыць школьнікаў самастойна працаваць з кнігай з даведачнай літаратурай, ітэрнет-рэсурсамі па прадмету;
  • удасканальваць навыкі аналіза разнастайных фактаў мовы;
  • пашыраць лінгвістычнае светабачанне школьнікаў;
  • развіваць творчыя здольнасці вучняў;
  • выхоўваць пашану да роднага слова, жаданне карыстацца ім у паўсядзённым жыцці;
  • развіваць і ўдасканальваць псіхалагічныя якасці школьнікаў: цікаўнасць, актыўнасць, волю, самастойнасць пры навучанні; выявіць высокаматываваных у лінгвістычных адносінах вучняў, а таксама выхоўваць у вучняў з нізкай матывацыяй веру ў свае сілы.

2.  Прынцыпы пазакласнай працы.

 

Паколькі пазакласная працы з’яўляецца неад’емнай часткай вучэбна-выхаваўчага працэсу школы, то арганізацыя ўсіх відаў заняткаў, што праводзяцца пасля ўрокаў, павінна адпавядаць агульнадыдактычным прынцыпам навучання і  выхавання:

- навуковасці,

- свядомасці і актыўнасці,

-даступнасці,

-трываласці, 

-сістэматычнасці і паслядоўнасці,

-нагляднасці,

-займальнасці,

-сувязі тэорыі з практыкай,

-індывідуальнага падыходу да вучняў.

 Пры арганізацыі і правядзенні пазакласнай работы настаўнікі абапіраюцца і на метадычныя прынцыпы. Ушакоў М.М. выдзяляе наступныя метадычныя прынцыпы:

  • адзінства навучання і выхавання;
  • сучаснасць зместу і метадаў;
  • добраахвотнасць, роўнае права як моцных так і слабых на ўдзел у пазакласнай рабоце;
  • улік узроставых і індывідуальных асаблівасцей (інтарэсаў, схільнасцей);
  • спалучэнне педагагічнага кіраўніцтва з дзіцячай самадзейнасцю;
  • спалучэнне індывідуальных, групавых, масавыхформ заняткаў;

  - сістэмнасць у пазакласнай працы.

   У “ Методыцы выкладання беларускай мовы” Варановіч З.Б. вызначаны прынцыпы выбіральнасці, навуковай паглыбленасці, практычнай накіраванасці, добраахвотнасці.

   Метадычныя прынцыпы арганізацыі і правядзення пазакласнай працы  па мове і літаратуры вынікаюць са спецыфікі гэтай формы вучэбнай дзейнасці, з мэт і задач пазаўрочных заняткаў вучняў па мове і літаратуры, з існуючых асаблівасцей беларускай мовы і літаратуры як вучэбных  прадметаў.

 

3. Формы пазакласнай працы

  Разнастайныя формы пазакласнай працы: лігвістычныя брэйн-рынгі, альманахі, літаратурныя гасцёўні, вечарыны,віктарыны, конкурсы, гульні, дзе вучні могуць паказаць свой узровень агульнамоўнай адукацыі, хуткую арыентацыю, уменне дакладна фармуляваць свае думкі, садзейнічаюць развіццю навыкаў публічнага выступлення, развіццю творчага мастацкага ўспрымання літаратуры як віду мастацтва. Вучні выступаюць у якасці навукоўцаў, самі распрацоўваюць матэрыял, самастойна класіфікуюць яго; ¾ літаратурныя чытанні, конкурсы на лепшага чытача твораў пэўнага паэта ці твораў на пэўную тэму. Пры гэтым развіваецца пошукавы падыход да атрымання ведаў, развіваецца уменне выразнага чытання на памяць, асэнсаванне ролі літаратуры ў жыцці чалавека; ¾ інсцэніраванне некаторых твораў беларускай літаратуры. Удзел у такім тэатры дазваляе вучням раскрыць свой творчы патэнцыял, пашырыць кола аднадумцаў; ¾ пры арганізацыі і правядзенні экскурсіі ў музей, па гістарычных мясцінах, на радзіму вядомых дзеячаў мастацтва і літаратуры, мэтазгодна даручыць вучням самастойна падрыхтаваць паведамленне па тэме экскурсіі, пры гэтым ёсць магчымасць паспрабаваць свае сілы ў якасці экскурсавода. У нашай школе такая форма пазакласнай працы вельмі актуальная. Вучні рэгулярна праводзяць літаратурныя  экскурсіі на беларускай мове у школьным музеі касманаўтыкі. Такім чынам становіцца вырашальнай задача выхавання моўнай культуры вучняў, пераадоленне аўдыторнага шоку, што дазваляе адчуваць сябе камфортна ў любой моўнай сітуацыі. Увогуле, выбар формы правядзення пазакласнага і пазашкольнага мерапрыемства па беларускай мове і літаратуры залежыць ад настаўніка і ад тых задач, якія ён ставіць для вырашэння. Зусім не абавязкова пры арганізацыі дадзенай работы прытрымлівацца рэгламентаваных канонаў, вучні самі праяўляюць ініцыятыву і прапаноўваюць зусім нечаканыя, але вельмі цікавыя формы працы па прадмету.

 

  3.1 Гурток як від пазакласнай працы

 Сёння, улічваючы адказнасць педагогаў краіны за якасць ведаў вучняў і ўзровень іх падрыхтаванасці, кожны настаўнік беларускай мовы і літаратуры імкнецца, каб яго выхаванцы з ахвотай вывучалі і дасканала ведалі гэтыя прадметы. З гэтай мэтай я выкарыстоўваю любую магчымасць, каб як мага больш данесці да сваіх вучняў ведаў па беларускай мове і літаратуры. Адной з такіх магчымасцей і з’яўляецца такая форма пазакласнай працы як літа- ратурны гурток, які дзеці наведваюць з вялікай ахвотай.

Гурток “Літаратурная творчасць” быў арганізоўваны  з мэтаю пашырэння і паглыблення ведаў па літаратуры, развіцця творчых здольнасцей і інтарэсаў да філалагічнай навукі.

 Праграма  гуртка  «Літаратурная творчасць» распрацавана ў адпаведнасці з агульнымі задачамі ўдасканалення як сістэмы адукацыі ўвогуле, так і літаратурнага навучання ў прыватнасці. Вывучэнне беларускай літаратуры на занятках гуртка арыентавана на дасягненне мэт, вызначаных Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, і ажыццяўляецца ў адпаведнасці з асноўнымі палажэннямі Канцэпцыі вучэбнага прадмета «Беларуская літаратура».

     Вучэбная праграмма грунтуецца на прынцыпах дэмакратызацыі і гуманізацыі навучання, якія арыентуюць на засваенне духоўных і маральных каштоўнасцей, на эстэтычны і творчы характар засваення прадмета, улічваюць узростава-інтэлектуальныя асаблівасці вучняў.

  Галоўная мэта заняткаў – далучэнне вучняў да багацця беларускай мастацкай літаратуры, эстэтычнае спасціжэнне імі свету, складанасці чалавечых узаемаадносін, і на гэтай аснове – выхаванне асобы з глыбока гуманістычным і дэмакратычным светапоглядам, самастойным мысленнем, з развітым восокакультурным пачуццём нацыянальнай і асабістай самапавагі, адданасцю агульначалавечым ідэалам, асобы з выразна выяўленымі творчымі схільнасцямі, здатнай ўспрыманне прыгажосці ператвараць у стымул маральнага самаўдасканалення, інтэлектуальнага і духоўнага развіцця. Яе рэалізацыя прадугледжвае рашэнне шэрага задач навучання:

- фарміраванне ў вучняў ведаў і уменняў, якія забяспечваюць самастойнае засваенне мастацка-эстэтычных, духоўна-маральных  каштоўнасцей;

- фарміраванне літаратурнай кампетэнцыі – сістэматызацыя ведаў пра літаратуру як сацыякультурны феномен;

- фарміраванне каммунікатыўнай кампетэнцыі, якая раскрывае каммунікатыўную прыроду тэксту, дзе наладжаны дыялог паміж героямі, аўтарам і чытачом, адзінкавым тэкстам і мноствам кантэкстаў;

- фарміраванне культуратворчай кампетэнцыі – сістэмы цэласных  аперацыянальных комплексаў розных відаў творчай дзейнасці, г.зн. навучанне дзейнасці праз уключэнне ў гэтую дзейнасць.

Прагназуемы вынік першага года навучання

 

У працэсе вывучэння праграмы навучэнцы павінны ведаць:

-  што такое рыфма, яе віды,асноўныя прыёмы рыфмоўкі;

- што такое сістэма вершаскладання і асноўныя вершаваныя памеры;

- што такое паэтычная лексіка  і яе разнавіднасці;

- роды літаратуры і іх жанры;

 

умець

-аналізаваць вершы беларускіх паэтаў;

-вызначаць спосаб рыфмы;

-вызначаць вершаваны памер лірычнага твора;

- самастойна скласці  казку, апавядане, верш, эцюд, эсэ.

 

Вучэбна-тэматычны план навучанн

п/п

Назва тэмы

Колькасць гадзін

Усяго

Тэорыя

Практыка

1.

Уводны занятак

3

2

1

2.

Развіццё маўлення

9

9

-

3.

Вывучэнне тэорыі літаратуры

46

46

-

4.

Практычныя заняткі (аналіз твораў беларускіх пісьменнікаў, самастойнае напісанне твораў)

155

-

155

5.

Заключны занятак

3

-

3

 

Усяго

216

57

159

 

  Вынікам працы гуртка ў мінулым годз стаў выпуск літаратунага альманаха “Спроба  пяра”. Ў які ўвашлі  творы самастойна напісаныя выхаванцамі гуртка.  Паказчыкам эффектыўнай работы гуртка,  дасканалым валоданнем родным словам   таксама з’яўляеца шматлікія дыпломы I, II, III ступеняў, пахвальныя водзывы   районнага і обласнога ўзроўню занятыя выхаванцамі гуртка за удзел у літаратурных конкурсах.

  Гэта форма цыклічнай пазакласнай працы трывала ўвайшла ў школьную практыку. Настаўнікі беларускай мовы і літаратуры фарміруюць свой літаратурны актыў. Гэта праца ажыццяўляецца праз педагагічныя кансіліумы, дыягностыку, анкетаванне, агітацыйныя гутаркі, праз выяўленне ў час урочных заняткаў вучняў, якія асабліва цікавяцца беларускай мовай.

  Увогуле заняткі ў літаратурных гуртках фарміруюць у іх удзельнікаў эстэтычны густ і навыкі самастойнага аналізу літаратурнага твора, спрыяюць развіццю вуснай і пісьмовай мовы. У школьнай практыцы замацаваліся наступныя літаратурныя гурткі: літаратуразнаўчы, літаратурна-творчы, выразнагага чытання, літаратурна-краязнаўчы, драматычны.

На пачатковым этапе (VVІІ класы) удзельнікі літаратуразнаўчага гуртка чытаюць творы мастацкай літаратуры, слухаюць іх у выкананні настаўніка і артыстаў тэатра, бяруць удзел у разнастайных гульнях і віктарынах. Аналіз твораў з вучнямі сярэдняга ўзросту праводзіцца ў форме эўрыстычнай гутаркі з выкарыстаннем розных відаў нагляднасці. Вучні VІІІ–ХІ класаў на занятках у літаратуразнаўчым гуртку заслухоўваюць і абмяркоўваюць даклады гурткоўцаў, рыхтуюць рэфераты і рэцэнзіі, аналізуюць літаратурна-крытычныя артыкулы, праводзяць літаратурныя дыспуты, запрашаюць на пасяджэнні гуртка вядомых літаратуразнаўцаў і пісьменнікаў.

Заняткі ў літаратурна-творчым гуртку спрыяюць развіццю ў вучняў назіральнасці, творчага ўяўлення і вобразнага мыслення, вучаць іх карыстацца вобразнасцю мовы для выражэння сваіх творчых задум. У літаратурна-творчы гурток прымаюць не толькі зольных да творчасці вучняў, але і тых, якія выявілі трывалую цікавасць да літаратуры і літаратурнай творчасці. Задачы, змест, формы і метады працы ў літаратурна-творчым гуртку вызначаюцца ў адпаведнасці з творчымі магчымасцямі вучняў, іх узроўнем развіцця, інтарэсамі і ўзростам.

Галоўны занятак у літаратурна-творчым гуртку – чытанне і абмеркаванне твораў, напісаных самімі гурткоўцамі, а таксама знаёмства іх з творчай лабараторыяй вядомых пісьменнікаў. Асобныя заняткі гуртка могуць быць прысвечаны вывучэнню тэорыі літаратуры (кампазіцыя, сюжэт, жанр, вершаванне).

Поспех любой працы залежыць ад прадуманасці яе ажыццяўлення, спланаванасці. Пазакласная праца ў дадзеным выпадку не выключэнне.  

3.2 Гульня як від пазакласнай працы

“Добра арганізаваная гульня даводзіць разумовую i эмацыянальную актыўнасць да такога ўзроўню, якога ніколі не бывае пры звычайным завучванні, бо яна аб'ядноўвае мэту, дзеянне i вынік, мабілізуе веды i ўвагу, уцягвае ва ўдзел нават пасіўных: сочачы за гульнёй, яны зусім не пасіўнa ўдзельшчаюць у працэсе даследавання (пошук - рашэнне - доказ)”,  слушна заўважае В. Паўлоўская [6, с. 3]. Такая гульня-праца не ўспрымаецца як праца, таму што дае перамогу над няведаннем, над непадатлівым граматычным матэрыялам, моўнымі загадкамі i слоўнымі парадоксамі; над стамленнем, над нервовай перагрузкай (пры напружаным выкарыстанні рэзерваў памяці, уяўлення, аператыўнасці, эмацыянальнасці); над сабой - над абыякавасцю i душэўнай лянотай, зайздроснасцю, няўпэўненасцю у сабе i празмерным самалюбствам; над іншымі ў конкурсе: умовы для ўcix роўныя, усё залежыць толькі ад сябе, i зусім натуральным з'яўляецца жаданне быць калі не першым, то не ў ліку апошніх - здабыць ачкі камандзе i радасць сабе.

Праз гульню значна лягчэй зразумець няпростыя законы мовы - а значыць, яе, мову, ведаць, паважаць, любіць, берагчы, i пэўна, бліжэй да сэрца, з трапяткім адчуваннем свайго дачынення да яе лесу ўспрыняць вось гэтыя словы педагога К. Д. Ушынскага: “Адыміце ў народа ўсё - i ён усё можа вярнуць, але адыміце мову - i ён ніколі ўжо не створыць яе нанова. Новую радзіму нават можа стварыць народ, але мову - ніколі. Вымерла мова ў вуснах народа - вымер i народ” [7, с. 187].

Кожная з гульняў мае не адну, а некалькi мэтавых установак, i ўсе разам яны вырашаюць наступныя задачы: удасканаленне фанематычна-моўнага слыху, набыццё артыкуляцыйнай дасканаласці, трэніроўка моўнага апарату; вывучэнне суадносін вуснай i пісьмовай мовы, папярэджанне i выпраўленне арфаэпічных i арфаграфічных памылак, умацаванне графічных навыкаў; узбагачэнне слоўнага запасу, актывізацыя выкарыстання розных моўных сродкаў; самастойнае здабыванне ведаў, усведамленне складаных моўных з'яў праз назіранне i супастаўленне, абгрунтаванне i абагульненне; выпрацоўка дакладнай арыентацыі ў моўных з'явах, хуткай рэакцыі, трывалай звычкі трымаць напагатове свае веды i ўзбагачаць ix; развіццё лагічнага i вобразнага мыслення, памяці, кемлівасці; выхаванне павагi да мовы, увагі да слова, таварыскасці, адказнасці.

Пры выбары той ці іншай гульні можна кіравацца i больш канкрэтнымі мэтамі: набыць новыя веды па тэме, удакладніць, пашырыць i паглыбіць ix, разгледзець з'яву ў новым аспекце, звязаць новае з вядомым, узнавіць забытае, папярэдзіць забыванне i iнш.

Надумку выдатнага педагога Шацкага аб тым, што “гульня - гэта жыццёвая лабараторыя дзяцінства... Чым больш гульня ўваходзіць у працу, тым лепш”, i таму добра разумее, што правільна арганізаваная граматычная гульня - гэта не спосаб ажывіць “мёртвы” урок, а спосаб даць “жывы” ўрок жывой мовы.

Гульні памогуць настаўнікам разнастаіць пазакласныя i пазашкольныя заняткі па мове. Гуляць трэба па законах гульні, дзе дапускаюцца паўторы i падказкі, дзе даруюцца памылкі i не даруецца падман, дзе больш моцныя вучаць слабейшых, дзе старэйшы - не дыктатар, а ўдзельнік на роўных, толькi больш дасведчаны i ў граматыцы, i ў этыцы.

Пажадана заахвочваць дзяцей загадзя рыхтавацца да гульні, аб'явіўшы пра яе ўмовы i тэму - няхай яшчэ раз разгорнуць падручнікі, пагартаюць слоўнікі, заглянуць у даведнікі. Не варта баяцца паўтарыць адну i тую ж гульню, калі яна прыйшлася даспадобы: дзеці “вырастуць” з яе, як толькі яна страціць для ix патрэбу i цікавасць. Пазней яны могуць вярнуцца да забытай гульні, але на больш высокім узроўні ведаў.

У гульнях з літарамі карысна прывучаць пазнаваць літары рознай канфігурацыі, звяртаць увагу на стылізаваныя шрыфты загалоўкаў у друку, маляваць прыгожыя каляровыя літары для гульняў - працаваць над эстэтыкай пісьма.

Праводзячы гульні на выпрацоўку арфаграфічнай зоркасці, неабходна мець на ўвазе, што ёсць арфаграмы, звязаныя з вымаўленнем (напрыклад, гук у слабай пазіцыі), а таксама не звязаныя з вымаўленнем (злітнае i раздзельнае напісанне), i адпаведным чынам арганізаваць пазнавальную дзейнасць.

У гульні заслужаныя балы i ачкі атрымліваюць пераможцы. Але неабходна заахвочваць i тых, хто не ў ix ліку. Знайсці для ix занятак легка - памочніка суддзі, асістэнта вядучага, кантралёра або члена журы (з тэхнічнай функцыяй). Уважлівы, зацікаўлены назіральнік паступова i сам пацягнецца да больш актыўнай дзейнасці, каб дабіцца перамог у гульнях.

Дзелавітасць  неабходная рыса характару для кожнай асобы нашага вірлівага часу. Чалавек, які валодае ёю, звычайна арганізаваны i дакладны ў працы, умее пераадольваць цяжкасці i заўсёды дасягае пастаўленай мэты, знаходзіць рацыянальныя спосабы вырашэння праблем. Ён настойлівы, сур'ёзны, разважлівы. Без дзелавітасці, лідэрства сёння вельмі легка апынуцца на самай нізкай сацыяльнай ступені грамадства.

Першыя асновы дзелавітасці, як вядома, закладваюцца ў сям'і. Але зыходзячы з рэаліяў часу галоўную ролю ў вырашэнні гэтай праблемы, на нашу думку, павінна выконваць сучасная агульнаадукацыйная ўстанова. Як сказаў французскі пісьменнік Анры Барбюс, “школа  гэта майстэрня, дзе фарміруецца думка маладога пакалення, трэба моцна трымаць яе ў руках, калі не хочаш выпусціць з рук будучыню” [6, с. 47]. Такім чынам, наспела неабходнасць выхоўваць у вучняў дзелавітасць, якая дасягаецца перш за ўсё шляхам усебаковай сувязі навучання з жыццём.

Найбольш эфектыўны метад, які далучае школьнікаў да дзейнасці, спрыяе развіццю творчых здольнасцей i самастойнасці,  гэта ўвядзенне ў адукацыйны працэс сучаснай школы гульні. Tакi дыдактычны метад актывізуе асобу вучня: дае магчымасць стаць лідэрам, дапамагае запомніць значны аб'ём інфармацыі, наладзіць міжасобасныя стасункі з аднакласнікамі i настаўнікамі.

Моўная гульня - гэта разнавіднасць асобасна-арыентаванай педагагічнай тэхналогіі, якая мае на мэце навучыць асобных школьнікаў ці ix групы прымаць рашэнне. Яе можна выкарыстоўваць у час выкладання асобных тэм па мове, а таксама ў час тлумачэння i паўтарэння новага матэрыялу, абагульнення i сістэматызацыі, праверка i ацэнкі ведаў вучняў.

 

ЗАКЛЮЧЭННЕ

 

Такім чынам, падагуліўшы ўсё вышэй сказанае, можна зрабіць вывад: пазакласная праца па прадмету не толькі пажаданая ў школе, але нават і неабходная. Таму што яна носіць як практычны і навучальны, так і выхаваўчы, і развіваючы характар:

  1. Веды, атрыманыя на ўроках, пасля замацавання падчас пазакласных мерапрыемстваў становяцца больш устойлівымі.
  2. Усе віды пазакласнай працы дапамагаюць школьнікам паспяховей вучыцца, прывіваюць любоў да прадметаў беларускай мовы і літаратуры.
  3. Пазакласная праца па беларускай мове і літаратуры пашырае магчымасці навучэнцаў у развіцці ўмення выказваць уласныя думкі, абуджае ўвагу і цікавасць вучняў.
  4. Пазакласнае чытанне і разбор мастацкіх твораў, непасрэдныя назіранні за жыццём і прыродай робяць маўленне навучэнцаў больш вобразнай і выразнай.
  5. Моўныя гульні павінны заняць пачэснае месца сярод адной з асноўных форм пазакласнай працы па беларускай мовы. Вядомы філосаф і мудрэц старажытнасці Геракліт заўважыў, што “Час - гэта хлопчык, які гуляе, перасоўваючы шашкі. Дзіцяці належыць уладаранне”. Філасофская выснова, што занятак дзяцей - гульня - адвечны. Менавіта прынцыпова важнае значэнне і паглыблены навуковы змест некаторых цікавых “гульнявых” эпізодаў пазакласнай працы.
  6. Заняткі пасля ўрокаў не толькі садзейнічаюць асэнсаванаму засваенню матэрыялаў праграммы па беларускай мове, але і спрыяюць лепшай падрыхтоўцы дзяцей да пераходу на больш складаную прыступку навучання.

Такім чынам, змест і формы правядзення пазакласнай працы вызначаюцца разнастайнасцю, шматграннасцю, рухомасцю і гнуткасцю. Адрозніваюць індывідуальныя, групавыя, масавыя яе формы і віды. Вылучаюцца таксама паўсядзённыя, пастаянныя (кіраўніцтва пазакласным чытаннем), эпізадычныя (правядзенне вечарын, дыспутаў, канферэнцый, экскурсій і іншых), цыклічныя (гурткі, музеі, клубы і іншыя) пазакласныя заняткі.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

СПІС ВЫКАРЫСТАНАЙ ЛІТАРАТУРЫ

  1. Выкладанне беларускай мовы ў школе. Пад рэд. М.Г. Яленскага [Тэкст] / М.Г. Яленскі. Мн.: Народная асвета, 1994.  258 с.
  2. Руцкая А.В. Пазакласная праца па беларускай літаратуры [Тэкст] / А.В. Руцкая. Беларуская мова і літаратура.   №11.  С. 38-41.
  3. Шамовская Н.А. Некоторые формы внеклассной работы по русскому языку и чтению [Текст] / Н.А. Шамовская. // Пазакласная праца ў пачатковай школе. Пад. рэд. М.Ф. Ляцецкай.  Мн.: Народная асвета, 1969. С. 57-74.
  4. Паўлоўская В.І. Мова: Цікава і займальна [Тэкст] / В. І. Паўлоўская. Мн.: Народная асвета, 1989. 289 с.
  5. Ушинский К.Д. Собрание сочинений: В. 5 т.т. Т.3 [Текст] / К.Д. Ушинский. М.: Наука и техника, 1974.  499 с.
  6. Пазакласная і пазашкольная работа па беларускай мове і літаратуры
  7. URL-адрес файла: https://content.schools.by/2osip/library/ПАЗАКЛАСНАЯ_І_ПАЗАШКОЛЬНАЯ_РАБОТА_ПА_БЕЛАРУСКАЙ_МОВЕ_І_ЛІТАРАТУРЫ.doc

 

 

 

 

 

Оглавление

Уводзіны.. 2

  1. Пазакласная праца па беларускай мове і літаратуры як неад’емная частка вучэбна-выхаваўчага працэсу. 2
  2. Прынцыпы пазакласнай працы. 5
  3. Формы пазакласнай працы.. 6

3.1 Гурток як від пазакласнай працы.. 7

3.2Гульня як від пазакласнай працы.. 11

ЗАКЛЮЧЭННЕ. 14

СПІС ВЫКАРЫСТАНАЙ ЛІТАРАТУРЫ.. 16

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Гурток як форма развіцця творчых здольнасцяў  вучняў

 Сёння, улічваючы адказнасць педагогаў краіны за якасць ведаў вучняў і ўзровень іх падрыхтаванасці, кожны настаўнік беларускай мовы і літаратуры імкнецца, каб яго выхаванцы з ахвотай вывучалі і дасканала ведалі гэтыя прадметы. З гэтай мэтай я выкарыстоўваю любую магчымасць, каб як мага больш данесці да сваіх вучняў ведаў па беларускай мове і літаратуры. Адной з такіх магчымасцей і з’яўляецца такая форма пазакласнай працы як літа- ратурны гурток, які дзеці наведваюць з вялікай ахвотай.

Гурток “Літаратурная творчасць” быў арганізоўваны  з мэтаю пашырэння і паглыблення ведаў па літаратуры, развіцця творчых здольнасцей і інтарэсаў да філалагічнай навукі.

 Праграма  гуртка  «Літаратурная творчасць» распрацавана ў адпаведнасці з агульнымі задачамі ўдасканалення як сістэмы адукацыі ўвогуле, так і літаратурнага навучання ў прыватнасці. Вывучэнне беларускай літаратуры на занятках гуртка арыентавана на дасягненне мэт, вызначаных Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, і ажыццяўляецца ў адпаведнасці з асноўнымі палажэннямі Канцэпцыі вучэбнага прадмета «Беларуская літаратура».

     Вучэбная праграмма грунтуецца на прынцыпах дэмакратызацыі і гуманізацыі навучання, якія арыентуюць на засваенне духоўных і маральных каштоўнасцей, на эстэтычны і творчы характар засваення прадмета, улічваюць узростава-інтэлектуальныя асаблівасці вучняў.

  Галоўная мэта заняткаў – далучэнне вучняў да багацця беларускай мастацкай літаратуры, эстэтычнае спасціжэнне імі свету, складанасці чалавечых узаемаадносін, і на гэтай аснове – выхаванне асобы з глыбока гуманістычным і дэмакратычным светапоглядам, самастойным мысленнем, з развітым восокакультурным пачуццём нацыянальнай і асабістай самапавагі, адданасцю агульначалавечым ідэалам, асобы з выразна выяўленымі творчымі схільнасцямі, здатнай ўспрыманне прыгажосці ператвараць у стымул маральнага самаўдасканалення, інтэлектуальнага і духоўнага развіцця. Яе рэалізацыя прадугледжвае рашэнне шэрага задач навучання:

- фарміраванне ў вучняў ведаў і уменняў, якія забяспечваюць самастойнае засваенне мастацка-эстэтычных, духоўна-маральных  каштоўнасцей;

- фарміраванне літаратурнай кампетэнцыі – сістэматызацыя ведаў пра літаратуру як сацыякультурны феномен;

- фарміраванне каммунікатыўнай кампетэнцыі, якая раскрывае каммунікатыўную прыроду тэксту, дзе наладжаны дыялог паміж героямі, аўтарам і чытачом, адзінкавым тэкстам і мноствам кантэкстаў;

- фарміраванне культуратворчай кампетэнцыі – сістэмы цэласных  аперацыянальных комплексаў розных відаў творчай дзейнасці, г.зн. навучанне дзейнасці праз уключэнне ў гэтую дзейнасць.

Прагназуемы вынік першага года навучання

 

У працэсе вывучэння праграмы навучэнцы павінны ведаць:

-  што такое рыфма, яе віды,асноўныя прыёмы рыфмоўкі;

- што такое сістэма вершаскладання і асноўныя вершаваныя памеры;

- што такое паэтычная лексіка  і яе разнавіднасці;

- роды літаратуры і іх жанры;

 

умець

-аналізаваць вершы беларускіх паэтаў;

-вызначаць спосаб рыфмы;

-вызначаць вершаваны памер лірычнага твора;

- самастойна скласці  казку, апавядане, верш, эцюд, эсэ.

 

 

 

Вучэбна-тэматычны план навучання

п/п

Назва тэмы

Колькасць гадзін

Усяго

Тэорыя

Практыка

1.

Уводны занятак

3

2

1

2.

Развіццё маўлення

9

9

-

3.

Вывучэнне тэорыі літаратуры

46

46

-

4.

Практычныя заняткі (аналіз твораў беларускіх пісьменнікаў, самастойнае напісанне твораў)

155

-

155

5.

Заключны занятак

3

-

3

 

Усяго

216

57

159

 

  Вынікам працы гуртка ў мінулым годз стаў выпуск літаратунага альманаха “Спроба  пяра”. Ў які ўвашлі  творы самастойна напісаныя выхаванцамі гуртка.  Паказчыкам эффектыўнай работы гуртка,  дасканалым валоданнем родным словам   таксама з’яўляеца шматлікія дыпломы I, II, III ступеняў, пахвальныя водзывы   районнага і обласнога ўзроўню занятыя выхаванцамі гуртка за удзел у літаратурных конкурсах.

  Гэта форма цыклічнай пазакласнай працы трывала ўвайшла ў школьную практыку. Настаўнікі беларускай мовы і літаратуры фарміруюць свой літаратурны актыў. Гэта праца ажыццяўляецца праз педагагічныя кансіліумы, дыягностыку, анкетаванне, агітацыйныя гутаркі, праз выяўленне ў час урочных заняткаў вучняў, якія асабліва цікавяцца беларускай мовай.

  Увогуле заняткі ў літаратурных гуртках фарміруюць у іх удзельнікаў эстэтычны густ і навыкі самастойнага аналізу літаратурнага твора, спрыяюць развіццю вуснай і пісьмовай мовы. У школьнай практыцы замацаваліся наступныя літаратурныя гурткі: літаратуразнаўчы, літаратурна-творчы, выразнагага чытання, літаратурна-краязнаўчы, драматычны.

На пачатковым этапе (VVІІ класы) удзельнікі літаратуразнаўчага гуртка чытаюць творы мастацкай літаратуры, слухаюць іх у выкананні настаўніка і артыстаў тэатра, бяруць удзел у разнастайных гульнях і віктарынах. Аналіз твораў з вучнямі сярэдняга ўзросту праводзіцца ў форме эўрыстычнай гутаркі з выкарыстаннем розных відаў нагляднасці. Вучні VІІІ–ХІ класаў на занятках у літаратуразнаўчым гуртку заслухоўваюць і абмяркоўваюць даклады гурткоўцаў, рыхтуюць рэфераты і рэцэнзіі, аналізуюць літаратурна-крытычныя артыкулы, праводзяць літаратурныя дыспуты, запрашаюць на пасяджэнні гуртка вядомых літаратуразнаўцаў і пісьменнікаў.

Заняткі ў літаратурна-творчым гуртку спрыяюць развіццю ў вучняў назіральнасці, творчага ўяўлення і вобразнага мыслення, вучаць іх карыстацца вобразнасцю мовы для выражэння сваіх творчых задум. У літаратурна-творчы гурток прымаюць не толькі зольных да творчасці вучняў, але і тых, якія выявілі трывалую цікавасць да літаратуры і літаратурнай творчасці. Задачы, змест, формы і метады працы ў літаратурна-творчым гуртку вызначаюцца ў адпаведнасці з творчымі магчымасцямі вучняў, іх узроўнем развіцця, інтарэсамі і ўзростам.

Галоўны занятак у літаратурна-творчым гуртку – чытанне і абмеркаванне твораў, напісаных самімі гурткоўцамі, а таксама знаёмства іх з творчай лабараторыяй вядомых пісьменнікаў. Асобныя заняткі гуртка могуць быць прысвечаны вывучэнню тэорыі літаратуры (кампазіцыя, сюжэт, жанр, вершаванне).

     Такім чынам развіццё творчых здольнасцяў неабходна для любога чалавека. Ён становіцца больш самастойным у сваіх разважаннях,мае сваю кропку зроку і аргументавана умее яе адстойваць. У яго больш высокая працаздольнасць. Але мне здаецца самае галоўнае – гэта тое, што ў вучня развіваюцца яго эмацыянальная сфера,яго пачуцці, душа. А калі развіты яго эмоцыі, то будзе развівацца і мысленне. А чалавек ,які думае – гэта і ёсць чалавек, выхаваць якога мы імкнемся.

Падрыхтавала настаўнік беларускай мовы і літаратуры:                Т.В.Пархац

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

свернуть

Правапіс У і Ў